В центре внимания:

Амаль 400 слухачоў наведалі лекцыі “БелЛіт: мабільны гід”: МТС падвёў вынікі літаратурнага праекта

Амаль 400 слухачоў наведалі лекцыі “БелЛіт: мабільны гід”: МТС падвёў вынікі літаратурнага праекта

Як папулярызаваць белліт, ці з’яўляюцца пераклады часткай нацыянальнай літаратуры, як пераадолець стэрэатыпы і вярнуць забытыя імёны. У межах дыскусіі над гэтымі пытаннямі разважалі кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт, загадчыца кафедры замежнай лiтаратуры БДУ Ганна Бутырчык, перакладчыца, кандыдат фiлалагiчных навук, загадчыца кафедры беларускай мовы i лiтаратуры лiцэя БДУ Марына Казлоўская і паэт Андрэй Хадановіч. Амаль 400 слухачоў наведалі лекцыі “БелЛіт: мабільны гід”: МТС падвёў вынікі літаратурнага праекта Як заўважыў мадэратар праекта і паэт Андрэй Хадановіч, фармат адкрытых лекцый становіцца сёння ўсё больш запатрабаваным. — Я бачыў вочы неабыякавых людзей, якіх кожны раз было ўсё больш. Пры ўсёй бліскучасці лектараў не менш цікавай была фінальная частка кожнай лекцыі — абмен пытаннямі, якія ўзбударажвалі прысутных. Здаралася, што вузка філалагічныя рэчы рабіліся светапогляднымі, — кажа Андрэй Хадановіч. — З аднаго боку спікеры гаварылі пра важныя і глыбокія рэчы без прафанацыі, але з іншага боку яны знаходзілі прыёмы рабіць гэта забаўна, харызматычна і даступна. Амаль 400 слухачоў наведалі лекцыі “БелЛіт: мабільны гід”: МТС падвёў вынікі літаратурнага праекта Мадэратар падкрэсліў, што асабліва прадуманай была лагістыка: праект ішоў у правільным рытме. Інтэрвалы паміж лекцыямі не былі вялікімі, каб стаміць, і не былі частымі, каб чалавек вышукваў рэзервы часу. — Безумоўна, лекцыі спрыяюць пашырэнню далягляду: кожны мог адкрыць для сябе новыя імёны. А яшчэ на такіх сустрэчах чалавек разумеў, што яшчэ сто такіх жа аматараў цікавяцца літаратурай. І гэта вельмі вялікая падтрымка, — падзяліўся думкамі Андрэй Хадановіч. Амаль 400 слухачоў наведалі лекцыі “БелЛіт: мабільны гід”: МТС падвёў вынікі літаратурнага праекта Праект “БелЛіт: мабільны гід” ладзіўся пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. Усяго за тры месяцы адбылося 6 мерапрыемстваў. Гідамі па літаратурным свеце для слухачоў сталі Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Алесь Суша, Вальжына Морт, Ганна Севярынец, Андрэй Хадановіч, Ганна Бутырчык, Марына Казлоўская. Спікеры гаварылі пра адметных гераінь беларускай літаратуры, паспяховы стартап XVI стагоддзя, пра факты, якіх няма ў школьнай праграме. Паслухаць лекцыі можна было бясплатна. Кожны ўдзельнік атрымаў залікоўку, у якой адзначаліся наведванні і вынікі спецыяльных тэстаў ад Сitydog. Акрамя таго, жадаючыя мелі магчымасць падпісацца на email-рассылку з цікавымі матэрыяламі па беларускай літаратуры ад аўтараў праекта «Купала поштай» і «Мастакі поштай»

Источник

Читайте также
Поделиться в ВК Поделиться в Facebook Поделиться в Twitter Расшарить в ЖЖ Поделиться в ММ Поделиться в Одноклассниках

29.05.2018 18:03 | Анна Кошера

Поиск:

Поиск
Лента последних новостей
Фундор VK
Фундор в Facebook
Фундор в Твиттере
Фундор в Google+
Все права защищены © 2016-2018 Фундор
Любое копирование материалов с сайта fundor.ru без указания обратной активной гиперссылки на источник запрещено.